Sidebar

18
Ат, Лют

“Культурны код” для кожнага

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

На партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прэзентуецца новы адукацыйна-асветніцкі віртуальны праект “Культурны код”.

Што ў ім будзе? Агляды актуальных тэндэнцый, характэрных для нашага часу, расповеды пра ўнікальныя асаблівасці рэгіянальнай культуры, звесткі пра малапрыкметныя, але знакавыя падзеі.

Што ж у цэлым уласціва для культурнага кода?.. У ім зашыфраваны менталітэт, звычкі, тое, чаму чалавек аддае перавагу, што ён любіць і чаго пазбягае. Асоба, якая разумее свой культурны код, мае на чым грунтавацца ў жыцці. Таму будзем разам даследаваць і вынаходзіць, што нам уласціва.

Культурны код – гэта ключ да разумення пэўнага тыпу культуры, унікальныя асаблівасці, якія дасталіся народам ад продкаў; гэта закадзіраваная інфармацыя, якая дазваляе ідэнтыфікаваць культуру.

У гэтай рубрыцы праз прызму аўтарскага погляду будуць разглядацца важныя культурныя з’явы сучаснасці, а таксама мінулага. Будзем звяртацца да біяграфій важных персаналій і трымаць руку на пульсе таго, што адбываецца тут і цяпер. Запрашаем і вас далучыцца да гэтага цікавага падарожжа вывучэння культурнага кода нашай нацыі.

Калі вы хочаце прапанаваць сваю тэму для даследавання або стаць сааўтарам аднаго з выпускаў, лістуйце на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Безумоўна, беларуская культура яркая і самабытная. Добра даследаваная, але адначасова і не да канца адкрытая. У ёй бачны шырокі прастор для стварэння найцікавейшага “культурнага кода”. Першы выпуск праекта прысвечаны бальнай культуры ў Беларусі.

Источник: НББ