З 3 студзеня ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі дзейнічае кніжная выстава"Казачная мазаіка".
На выставе шырока прадстаўлены творы беларускіх аўтараў на роднай мове.
Увагу наведвальнікаў бібліятэкі прыцягнуць кнігі беларускіх пісьменнікаў-класікаў: Змітрака Бядулі "У кузні ў Хохліка", Янкі Брыля "Сняжок і Волечка", Эдзі Агняцвет "У свеце дабрыні".
Таксама цікавыя будуць дзецям і творы сучасных беларускіх аўтараў: Тамары Бунта – "Сад з матылькамі", Генадзя Аўласенкі – "Таямніцы назваў", Алеся Марціновіча – "Казкі сабачкі Альмы", Алены Масла "Балотныя прыгоды", Таццяны Дамаронак "Добрыя справы".
Пра родную краіну дзеці даведаюцца з кнігі Раісы Баравіковай і Уладзіміра Ліпскага "Пра Бусю, які жыве на Беларусі".
І вялікія і маленькія чытачы не пакінуць без увагі кнігі серыі "Жывая класіка дзецям", у якой прадстаўлены аўтары Васіль Вітка, Алена Васілевіч, Артур Вольскі, Алесь Пісьмянкоў, а таксама серыя кніг "Бібліятэкі часопіса "Вясёлка". Серыя кніг "12 месяцаў " будзе суправаджаць дзяцей на працягу ўсяго года, распавядаючы пра асаблівасці таго ці іншага месяца.
Выстава будзе дзейнічаць на працягу ўсяго зімовага сезону.
2024-01-18