27 студзеня ў гарадской бiблiятэцы №1 адбылося чарговае паседжанне клуба сямейнага чытання “Крынiчка”, якое прайшло ў форме фальклорных вячорак “Хлеб і соль – сімвалы дабрабыту”.
Мерапрыемства праходзіла ў кутку сялянскага побыту “Ад прадзелаў спакон вякоў мне засталася спадчына”. Удзельнікі клуба азнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы “Слова народнае – вечнасці след”. Вядучая Ларыса Шкрэдава азнаёміла з мноствам народных звычаяў, абрадаў, прыкметаў, звязанных з соллю і хлебам. Удзельнікі клуба таксама кінулі зярняткі мудрасці ў торбачку: бацькі расказалі цікавыя сямейные традыцыі з ужываннем солі і хлеба, а дзецi прынялі ўдзел у спаборніцтве, хто ведае больш прыкмет, звязаных з соллю. У завяршэннi сустрэчы ўсе паспрабавалі духмянага хлеба з гарбатай і хатнiм печывам.
Падрыхтавала Ларыса Шкрэдава
2024-01-29