20 лютага ў гарадской бібліятэцы № 2 прашлі інфахвілінкі каля выстаўкі любімага дзіцячага часопіса «Вясёлка», якому ў гэтым годзе спаўняецца 65 гадоў. Мерапрыемства было прыўрочана да Міжнароднага дня роднай мовы.
“Які гэта цуд –мова мая родная!”
18 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў Кішчына Слабададской сельскай бібліятэцы № 24 прайшла літаратурна - пазнаваўчая гульня “Які гэта цуд –мова мая родная!” для вучняў ДУА “Кішчына Слабадского вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раена”.
Чытаем разам - чытаем услых
Ў сельскай бібліятэцы №43 в. Хаўхоліца прайшоў анлайн-марафон "Чытаем разам - чытаем услых".
«Сябры роднай мовы»
16 лютага у сельскай бібіятэцы №17 в. Жыцьква з вучнямі 5 класа ДУА «Жыцькаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Барысаўскага раёна» да дня роднай мовы была праведзена інтэлектуальна – пазнавальная гульня «Сябры роднай мовы».
Сябруй з роднай мовай
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы.
Любі, шануй, ведай роднае слова!
Радкі верша Пімена Панчанкі “Родная мова” сталі эпіграфам да мерапрыемства, прысвечанага да міжнароднага Дня роднай мовы – “Любі, шануй, ведай роднае слова!”.
Беларуская мова — мелодыя сэрца
15 лютага ў гарадской бібліятэцы №1 да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў УА “Барысаўскі дзяржаўны каледж” праведзена літаратурна-фальклорная гасцёўня “Беларуская мова - мелодыя сэрца”.