Sidebar

18
Чц, Кра

23 лютага ў зале літаратуры на замежных мовах адбылася анлайн-сустрэча, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Удзельнікі літаратурнага аб'яднання «Натхненне» Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. І.Х. Каладзеева размаўлялі і чыталі вершы на беларускай мове, а па той бок экрана знаходзілася наша суайчынніца, якая жыве ў г. Філадэльфія (ЗША), член Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіна Мароз.

Усе навіны, звязаныя з Днём роднай мовы.

Я — беларус, i я шчаслiвы,
Што мацi мову мне дала,
Што родных песень пералiвы
I зблiзку чую, i здаля…
                        Ніл Гілевіч

22 лютага ў гарадской бібліятэцы № 2 прайшлі інфахвілінкі «Літаратурная карта Барысаўшчыны» ў рамках абласнога праекта «Пісьменнікі – ўраджэнцы роднага краю».

21 лютага 2023 года ў дзіцячым адделе цэнтральнай бібліятэкі адбылася літаратурная акцыя «Стоп-кадр з беларускай кнігай», прысвечаная тэме развіцця дзіцячай літаратуры. Кожнаму чытачу прапаноўвалася ў гэты дзень выбраць любую цікавую кнігу беларускага аўтара, зрабіць з ёй фота і, вядома, забраць дадому пачытаць.

Масленіца ў праваслаўных пачыналася з панядзелка і заканчвалася ў нядзелю. Пачынаючы з першага дня маслянічнага тыдня святочная стыхія набірае моц, каб выбухнуць феерверкам весялосці ў апошні нядзельны дзень. Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі бытавалі свае адметныя цікавыя маслянічныя абрады, але ўсе яны былі прысвечаны заканчэнню зімы і прыходу вясны.

Завочнае падарожжа “Горад-фенікс” для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №20” ў гарадской бібліятэкі №4 сямейнага чытання падоўжыла гісторыка-патрыятычны цыкл мерапрыемстваў “Планета Беларусь”.

Яшчэ артыкулы ...