Sidebar

18
Пн, Май

Народны каляндар школьніка

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Дзіцяча-юнацкі аддзел цэнтральнай біліятэкі прапануе сваім чытачам кнігу «Народны каляндар школьніка», у якой прадстаўлены асноўныя святы і прысвяткі з кароткімі тлумачэннямі, прыкметамі, прымаўкамі.

Народны каляндар – гэта сістэма памятных дзён-хранонімаў (свят, ігрышчаў, абрадавых звычаяў, прысвяткаў, працоўных дзён), якія адлюстроўваюць прыродна-храналагічныя веды беларусаў і зафіксаваны ў вуснай традыцыйнай творчасці. Асобныя старадаўнія прыкметы надвор’я, якія звязаны з пэўнымі датамі календара, цяпер ўжо страцілі сваю актуальнасць, святкаванні і даўняя абраднасць засталіся толькі ў гістарычнай памяці, а іншыя — у актыўным сучасным бытаванні.

У пазнавальнай і арыгінальнай кнізе «Народны каляндар школьніка» дзеці даведаюцца пра народныя беларускія святы. У кнізе лучацца традыцыі і сучаснасць, народныя гульні і аўтарскія заданні. Матэрыял пададзены з жывым захапленнем і любоўю. Калі мы святкуем – нашыя народныя святы жывуць. Яны жывыя, пакуль мы з імі.

2025-03-26