Sidebar

18
Пн, Май

Куфар патрэбных казак

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У дзіцяча-юнацкім аддзеле цэнтральнай бібліятэкі новае паступленне кніг беларускіх аўтараў.

Таццяна Дамаронак «Чароўныя куточкі нашай Радзімы». Зборнік казачных гісторый «Чароўныя куточкі нашай Радзімы» зацікавіць юных чытачоў, якія жадаюць больш даведацца пра цудоўныя жывапісныя мясціны нашай дарагой Беларусі. Чытачы даведаюцца, колькі багацця захоўвае наша Радзіма, якая выдатная і дзіўная яе прырода! І, вядома ж, ім захочацца самім адправіцца ў сапраўднае вандраванне, каб адчуць гэту прыгажосць, дабрыню і любоў роднай зямлі.

Андрэй Дарожкін «Куфар патрэбных казак». У кнігу «Куфар патрэбных казак» увайшлі чатыры аўтарскія гісторыі, стылізаваныя пад народныя казкі. Яны накіраваны на захаванне традыцыйных духоўных каштоўнасцей беларусаў, папулярызацыю здаровага ладу жыцця, фарміраванне гарманічнай асобы юнага чытача, трансляцыю адэкватнай мадэлі паводзін для сучаснага маладога пакалення.

Ірына Салата «Русалчына затока». Кніга «Русалчына затока» запрашае здзейсніць падарожжа ў захапляльны свет беларускай міфалогіі. Кароткія апавяданні пазнаёмяць маленькага чытача з добрымі і суровымі героямі, раскажуць пра стаўленне нашых продкаў да іх, дапамогуць лепш зразумець характар і звычкі. Дадатковая даведачная інфармацыя пра міфічных герояў, якая папярэднічае кожнаму апавяданню, а таксама яркія ілюстрацыі, зробленыя штучным інтэлектам, зробяць працэс чытання яшчэ больш цікавым.

2025-08-14