Сельская бібліятэка №38 в. Аздзяцічы прапануе кнігу Фёдара Палачаніна «Ці так жывём?».
У кнігу вядомага беларускага драматурга Федара Палачаніна ўвайшлі драматычныя творы, якія вызначаюцца свежасцю і актуальнасцю праблем, жыццевай праўдзівасцю, глыбокім псіхалагічным аналізам, неардынарным поглядам на жыцце. Тут асуджаюцца кравадушша і фальш, п’янства, здрада і маральная разбэшчанасць, паказаны складаныя адносіны паміж бацькамі і дзецьмі, пошукі шчасця, кахання.
Прапануецца кіраўнікам драматычных калектываў, работнікам устаноў культуры, педагогам і проста чытачам.