Сельская бібліятэка-клуб №8 в.Вялікая Ухалода прапануе вашай увазе кнігу Таццяны Дамаронак "Маша i яе чароўны лес”.
Шмат беларускіх месцаў у нашай Беларусі. Гэта і Бярэзінскі запаведнік, і Белавежская пушча, і Прыпяцкія лясы і балоты, і Налібоцкая пушча. Калі паглядзець на нашу зямлю з вышыні птушынага палёту, то можна убачыць, як сярод прыгожых старых лясоў, нібы чароўныя люстэркі, зіхацяць сотні вялікіх і малых азёр Браслаўскія, Лясныя, Блакітныя азёры і самае вялікае беларускае возера Нарач.
У кожным з такіх дзіўных па прыгажосці лясоў можа жыць дзяўчынка, пра якую пройдзе гаворка ў гэтай аповесці. Давайце ж разам з Машай паспрабуем разгадаць таямніцы прыроды і адчуць яе хараство і непаўторнасць.
2022-02-18