Sidebar

14
Сб, Сне

“Ад добрага кораня – добры парастак”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Сельская бібліятэка № 19 сямейнага чытання в.Забашавічы прапануе сваім чытачам кнігу Ірыны Калачовай “Ад добрага кораня – добры парастак”.

У кнізе разглядаюцца сямейныя традыцыі беларусаў, якія бытавалі ў мінулыя стагоддзі, паказваецца багацце народных прыёмаў, сродкаў і метадаў выхавання дзяцей. Тэарэтычная частка дапаўняецца практычнымі заданнямі для бацькоў, якія разам з дзецьмі змогуць абагульніць атрыманую інфармацыю па тэмах: любоў да Радзімы, павага да бацькі і маці, шанаванне старэйшых прадстаўнікоў роду і інш.
 Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў: маладым бацькам для сумеснага чытання і абмеркавання з дзецьмі, бабулям і дзядулям, выхавальнікам дзіцячых садоў, школьным сацыяльным педагогам для ўключэння ў праграму вучэбна – выхаваўчай дзейнасці, усім, хто цікавіцца багатай этнапедагагічнай спадчынай Беларусі. Бібліятэка чакае сваіх чытачоў.

2022-03-01