Сельская бібліятэка № 30 в. Лошніца запрашае юных чытачоў пазнаёміцца з новымі выданнямі з серыі “Беларускія пісьменнікі – дзецям”.
Сярод якіх “Каштаны ў шакаладзе” Міколы Маляўкі. У новай паэтычнай кніжцы вядомага беларускага пісьменніка сабраны творы пра наша жыццё, пра мір і рэха далёкай вайны, пра маляўнічую прыроду роднага краю, пра нашых сучаснікаў і слынных продкаў, пра тую духоўную спадчыну, якую пакінулі яны нам, сваім нашчадкам.
Таксама кніга Маргарыты Прохар “Камп’ютарныя коткі” зацікавіць чытачоў малодшага школьнага ўзросту. Кніга прысвечана нашым меншым сябрам – разумным і вясёлым коцікам, а таксама іх гаспадарам – дзецям і дарослым. Прыгоды Мусі, Тодара і іх сяброў – котак аднаго дома – цікавыя, забаўныя, нават фантастычныя. Коткі таксама жывуць у сучасным свеце і могуць валодаць камп’ютарам, нават стварыць сваю інтэрнэт-сетку “Катавічок”. І разам з ёю вандраваць , сябравць, дапамагаць і рабіць новыя адкрыцці.
Прадстаўляем увазе юных чытатачоў і кнігу казак Георгія Марчука “Прыгоды ката Фокуса”. Кот – найлепшы сябра і дзяўчынкі, і бабулі, і ўсіх добрых людзей. Асабліва калі гэта кот Фокус. Прыгодаў з ім мала не бывае: як ратавалі Фокуса, каго ратаваў сам Фокус, як ён быў ільвом. Казкі, з якімі цікава, казкі, якія робяць жыццё казачным, – для вас, дарагія чытачы!