Sidebar

07
Ат, Лют

Кнігі пра родны край

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Паважаныя чытачы! Вас вітае сельская бібліятэка № 35 аг. Неманіца і прапануе вашай увазе займальныя кнігі, якія абавязкова не аставяць вас абыякавымі да чытання!!!

Чыгрын С. «Камень-бацька і камень-сын»
У кнізе занатаваны і апрацаваны прыклады вуснага народнага мастацтва. Праз легенды і паданні жыхары многiх рэгіёнаў здаўна імкнуліся растлумачыць мясцовыя аб’екты і назвы вёсак, рэчак, азёраў, крыніц, асобных дрэў, камянёў, лясных мясцін, урочышчаў і інш. У аснове тлумачэння ляжаць легендарныя падзеі, уяўна-фантастычныя сюжэты, імёны канкрэтных людзей і звышнатуральных істот, якія ў гістарычным часе абраслі домысламі. Народнай фантазіяй аздоблены кароткія паданні, у якіх дзейнічаюць істоты язычніцкай славянскай міфалогіі — чорт, змей, русалка, лесавік і іншыя. Кніга будзе карыснай і цікавай для ўсіх, каму дарагая родная мова і культура.

Бутэвіч А. «У гасцях у вечнасці»
Кніга дапаможа юным чытачам больш даведацца пра родны край, бо каб лепш ведаць сябе, трэба адчуць і зразумець тую зямлю, на якой жывеш, тых людзей, якія жылі на ёй не толькі дзясяткі, сотні, а і многія тысячы гадоўтаму. Пазначанае вайсковай адвагай і чалавечай мудрасцю старажытнае Бярэсце, Божым промыслам асвячоная гарадзенская Каложская царква, разбуранае гняздо славы і няслаўя – Крэўскі замак, легендарнае і ледзь не міфічнае Мора Герадота на Палессі, цыганская сталіца ў Міры, шматтысячагадовыя крамянёвыя шахты ў Ваўкавыскім раёне, ціхі пошапт векавечных ледавіковых валуноў ці не ў адзіным у свеце Мінскім музеі валуноў. Усё гэта – водгулле нашай даўняй гісторыі.

2022-06-30