Часоў тваіх імклівы бег…
Абанемент цэнтральнай бібліятэкі запрашае азнаёміцца з кніжна-ілюстрацыйнай выставай, прысвечанай 920-годдзю заснавання горада Барысава. Прадстаўленая літаратура і ілюстрацыі пазнаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй горада, падзеямі, якія аказалі значны ўплыў на яго развіццё. Старажытнасць і сучаснасць, стратэгія развіцця, яркія падзеі. Выстава працягнецца да канца года. Запрашаем на абанемент ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй свайго горада.