Sidebar

23
Пт, Май

“Права на родную зямлю, на сваю Бацькаўшчыну,
на сваю мову, культуру, на самавызначэнне,
на вольнае развіццё, нацыянальнае аблічча…
трэба заўсёды падтрымліваць напружанай энергіяй,
высокай духоўнай актыўнасцю, як быццам запраўды
кожную часіну заваёўваць нанова”
У. Самойла (Суліма)
На абанеменце гарадской бібліятэкі №6 арганізавана кніжная выстава “Традыцыйная культура беларусаў” да Міжнароднага дня культуры.

Мы першыя цагліны закладалі,
І кожны ў мур цаглінай лёг жывой…
Мы ўсе да болю ў сэрцы смуткавалі
Аб пары крыл мяцежных за спіной,
Праз пыл руін мы крочылі калонай,
З’яднаныя ў адзіную сям’ю…
І суджана яшчэ адно было нам –
Пакінуць з песняй гэтую зямлю.
І. Харык.

“Кнігі Янкі Маўра ўзбагачаюць чытача глыбокімі ведамі. Пісьменнік у сваёй творчасці удала спалучаў навуковыя адкрыцці с захапляльнымі прыгодамі, з фантастыкай, з высокім гуманізмам.”

Васіль Вітка

Гарадская бібліятэка №4 сямейнага чытання запрашае чытачоў, якім цікава даведацца аб родных мясцінах, на выставу адной кнігі ў рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ўражэнцы роднага краю”. Выстава разгорнута ў фае бібліятэкі і прысвечана 175-годдзю выдання кнігі “Літоўская гаспадыня”. 

Усе навіны, звязаныя з Днём роднай мовы.

Я — беларус, i я шчаслiвы,
Што мацi мову мне дала,
Што родных песень пералiвы
I зблiзку чую, i здаля…
                        Ніл Гілевіч

Вось і адкрыўся “Чытай-горад” у зале “0+” гарадской бібліятэкі №4 сямейнага чытання! “Казачны квартал” гэтага горада пачаў с сваю працу ў студзені са знаёмства маленькіх чытачоў з беларускімі народнымі казкамі на любы густ.

Каб любіць Беларусь, трэба ведаць яе гісторыю і культуру. Каб папоўніць веды можна вандраваць па ёй, а можна… Усё значна прасцей: прыходзьце да нас, у гарадскую бібліятэку №4 сямейнага чытання.

Яшчэ артыкулы ...