Міншчына – гэта сузор’е цікавых гарадоў і мясцін, працавітых і добрых людзей, сусветна вядомых славутасцей і не вельмі вядомых, але такіх мілых сэрцу куточкаў, а таксама сузор’е лясоў, палёў, рэк і рачулак…
Пісьменнікі-юбіляры ў 2023 годзе
У 2023 годзе аматары літаратуры адзначаць мноства юбілеяў айчынных пісьменнікаў: Эдзі Агняцвет, Канстанцыі Буйло, Максіма Гарэцкага, Янкі Маўра, Казіміра Камейшы, Навума Гальпяровіча, Яўгеніі Янішчыц, а таксама многіх іншых.
Пяснярка роднага краю
Люблю наш край, старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасце,
Слязу нядолі праліла.
К. Буйло.
На абанеменце гарадской бібліятэкі №6 арганізавана кніжная выстава “Пяснярка роднага краю” да 130-годдзя з дня нараджэння Канстанцыі Буйло (1893-1986).
“Песняры зямлі беларускай”
30 верасня ў сельскую бібліятэку №17 вёскі Жыцькава завіталі вучні 2 і 3 класа ДУА «Жыцькаўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Барысаўскага раёна» каб пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай, прысвечанай 140 годдзю беларускіх пісьменнікаў, Я.Купалы і Я.Коласа “Песняры зямлі беларускай”.
Беларуская культура і мова – маё служэнне
Захавай маю мову, чарговы наш век,
Захавай, як лясы, сенажаці, азёры,
Як світанне ў расе, як сцяжынку ў траве,
Як у жніўнай начы адзінокія зоры.
Н. Гальпяровіч.
На абанеменце гарадской бібліятэкі №6 арганізавана кніжная выстава “Беларуская культура і мова – маё служэнне” да 75-годдзя з дня нараджэння Навума Гальпяровіча.
Усё светлае ад сонца, усё добрае ад маці
Любімым у народзе святам стаў Дзень маці, які адзначаецца 14 касрычніка. З нагоды свята ў гарадской бібліятэцы № 6 з 11 кастрычніка арганізавана выстава “Усё светлае ад сонца, усё добрае ад маці”
«Сусвет кітайскай паэзіі»
Зала літаратуры на замежных мовах прапануе ўвазе наведвальнікаў бібліятэкі выставу, прысвечаную кітайскай паэзіі.
На выставе экспануюцца выданні на беларускай і рускай мовах з фонду аддзела, у якіх прадстаўлены творы кітайскіх паэтаў, напісаныя на працягу больш чым двух тысячагоддзяў - ад глыбокай старажытнасці да сучаснасці. Лепшыя ўзоры традыцыйнай пейзажнай і філасофскай лірыкі суседнічаюць з прыкладамі таго, як новыя тэмы і формы раскрываюцца ў творчасці аўтараў ХХ і ХХІ стагоддзяў.