Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці. Увазе чытачоў прапануецца літаратура на роднай мове.
“Хлеб і соль – сімвалы дабрабыту”
27 студзеня ў гарадской бiблiятэцы №1 адбылося чарговае паседжанне клуба сямейнага чытання “Крынiчка”, якое прайшло ў форме фальклорных вячорак “Хлеб і соль – сімвалы дабрабыту”.
«Пісьменнікі - юбіляры ў 2024 годзе”
У 2024 годзе аматары літаратуры адзначаць мноства юбілеяў айчынных пісьменнікаў: Аркадзя Куляшова, Васіля Хомчанка, Алеся Савіцкава, Васіля Быкава, Андрэя Федарэнкі а таксама многіх іншых.
У нас зямля прыгожая, у нас багаты край
30 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы №6 арганізавана кніжная выстава “У нас зямля прыгожая, у нас багаты край”, прысвечаная Дню горада Барысава. На выставе прадстаўлены выданні пра наш горад.
Казачная мазаіка
З 3 студзеня ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі дзейнічае кніжная выстава"Казачная мазаіка".
Справа Скарыны – спадчына чалавецтва
Табе мы рады пакланіцца,
Скарына, сэрцаў валадар,
За кніжак вечную крыніцу,
За гэты твой цудоўны дар…
Надзея Ярмак
Старонкі памяці
Набліжаецца ВЯЛІКАЕ свята – Дзень Перамогі! Кніжная выстава падрыхтаваная для чытачоў дарослага абанемента гарадской бібліятэкі №4 сямейнага чытання знаёміць іх з дакументальнымі і мастацкімі творамі пісьменнікаў Беларусі.