Sidebar

14
Пн, Вер

Казачная скарбонка Васіля Віткі

Expired
Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

У маі ў дзіцяча-юнацкім аддзеле цэнтральнай бібліятэкі арганізавана кніжная выстава «Казачная скарбонка Васіля Віткі», прысвечаная 115- годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Віткі.

Выстава знаеміць з творчасцю вядомага паэта, казачніка, драматурга, перакладчыка, педагога. На ёй прадстаўлены яго лепшыя творы якія вельмі палюбілі дзеці. Першая кніжка для дзяцэй – казка «Ваверчына гора» – убачыла свет у 1948 годзе. З казкай «Буслінае лета» (1958) у беларускую літаратуру і ў часопіс «Вяселка» прыйшоў і застаўся сябрам многіх пакаленняў дзяцеў літаратурны герой Вася Вяселкін. Васіль Вітка вырашыў даць дзецям сваеасаблівы ўрок батанікі і напісаў кнігу «Казкі і краскі» (1983). У кнізе «Госці» (1983) адбываецца знаемства з птушкамі, што жывуць у Беларусі. З чыстых крыніц народнай творчасці нарадзіліся творы «Загадка пра зярнятка» (1984), «Ладачкі-ладкі», «Дударык».

Творы Васіля Віткі вучаць юных чытачоў дружбе, сумленнасці. Яны сапраўдны сплаў дабрыні і любові да дзяцеў, адданасці радзіме і роднаму слову.

Шматгранная дзейнасць Васіля Віткі адзначана наградамі. У 1978 годзе ён атрымаў Міжнародны ганаровы дыплом імя Х-К. Андэрсена за кнігу «Казкі» і яго прозвішча было занесена ў спіс лепшых казачнікаў свету.

Выстава будзе дзейнічаць да 31 мая.

2026-05-11