Sidebar

10
Пн, Жні

Жаночае аблічча беларускай гісторыі

Expired
Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

1 ліпеня бягучага года ў дзіцяча-юнацкім аддзеле цэнтральнай бібліятэкі адбылося адкрыццё кніжна-ілюстратыўнай выставы «Жаночае аблічча беларускай гісторыі», прысвечанай Году беларускай жанчыны.

Гісторыя нашай краіны поўная подзвігаў і дасягненняў нашых жанчын. Некаторыя з іх праславіліся ў галіне культуры, адукацыі і медыцыны, іншыя адважна змагаліся за свабоду і незалежнасць Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На выставе прадстаўлены звесткі пра адну з самых паважаных і вядомых жанчын Беларусі – Еўфрасінню Полацкую, пра першую жанчыну-лекарку Саламею Русецкую, якая працавала пры двары султана Асманскай імперыі і расійскай імператрыцы Ганны Іванаўны, пра Эмілію Плятэр, якую называюць беларускай Жаннай д’Арк, шмат звестак пра партызанку і кіраўніцу падпольнай антыфашыскай групы ў Віцебску Веру Харужую, пра медыцынскую сястру Зінаіду Тусналобаву-Марчанка, якая была ўзнагароджана медалём імя Флорэнс Найтынгейл – вышэйшай узнагародай для медыцынскіх сясцер Чырвонага Крыжа.

На выставе прадстаўлена рубрыка «Гісторыя аднаго чалавека» і ў ёй гісторыя жыцця Алены Кіш, якая ўсё свае жыццё малявала і доўга яе працы былі нікому не патрэбны, але потым з яе маляванак зладзілі выставу распісных дываноў у Мінску і далучылі яе працы да ліку сусветнай спадчыны ў галіне наіўнага мастацтва.

Нельга абысці ўвагай і аповяд пра мінчанку Марыну Васілеўскую, якая з дзяцінства марыла пра зоры, чытала навукова-папулярныя кнігі і публікацыі, звязаныя з касмічнай тэматыкай і стала першай беларускай касманаўткай.

Выстава будзе дзейнічаць на працягу года і ўсе нашы чытачы змогуць пазнаёміцца з цікавымі выданнямі, прадстаўленымі на ёй.

 

Падрыхтавала Ала Смірнова

 2026-07-12