Sidebar

16
Ат, Кра

Юбілей кнігі з аўтографам. Аляксей Кулакоўскі «Незабыўнае рэха»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Краязнаўчы цэнтр прапануе.

2021 год – юбілейны для кнігі з аўтографам беларускага пісьменніка Аляксея Кулакоўскага «Незабыўнае рэха». Сёлета кнізе споўнілася 65 гадоў.

Пра гэту кнігу і творчасць пісьменніка піша літаратуразнаўца і крытык Васіль Жураўлёў:

«Глыбокая ўвага пісьменніка да побытавых праяў рэчаіснасці заставалася нязменнай і моцнай часта і тады, калі ён быў заняты працай над буйнымі творамі іншай праблемна-тэматычнай накіраванасці. Так, у прамежку напісання дылогіі «Расстаёмся ненадоўга» і «Сустрэчы на ростанях» ён змяшчае ў друку заснаваныя на побытавым матэрыяле апавяданні «Кватаранты», «Выхад у поле», «Матчын сігнал», «Адвячорак», «Гарэў аганёк», «Не з таго боку», «Незабыўнае рэха», «Дванаццаты, жорсткі» і аповесць «Нявестка», якія ў 1956 г. выйшлі асобным зборнікам пад назвай «Незабыўнае рэха».
Гэту кнігу твораў А. Кулакоўскага прыязна сустрэла крытыка і чытачы, вылучаючы думку пра ўменне аўтара ў малым заўважаць вялікае, а ў будзённых і заземленых праявах жыцця адкрываць красу і паэтычную прыцягальнасць. У пэўным сэнсе тыповую, характэрную асаблівасць побытавай тэндэнцыі ў творах гэтага пісьменніка падмеціў І. Навуменка, разглядаючы яго апавяданне «Гарэў аганёк». «Менавіта гэтае кароценькае апавяданне, – заўважае ён, – прымусіла па-новаму зазірнуць на ўсё, напісанае Аляксеем Кулакоўскім. Можа, я памыляюся, але галоўнае ў таленце гэтага надзвычай цікавага, самабытнага пісьменніка мне здаецца якраз уменне ў будзённым, звычайным убачыць вялікае і значнае, выявіць паэзію ва ўтылітарных фактах жыцця».
…У лепшых творах А. Кулакоўскага быт і быццё наогул знаходзяцца ў цеснай і ўзаемапранікальнай еднасці. І найбольш доказным, пераканальным пісьменнік бывае звычайна там, дзе побытавая плынь сюжэта неўпрыкмет пераходзіць у сферу сацыяльнасці і актуальнай маральна-этычнай праблематыкі» (з артыкула, змешчанага ў томе 3 «Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя»).

Запрашаем у краязнаўчы цэнтр па добрае чытанне.

2021-11-10