Sidebar

07
Ат, Лют

Новы нумар часопіса «Роднае слова»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Краязнаўчы цэнтр прапануе часопіс «Роднае слова».

У восьмым нумары багата інфармацыі да 85-годдзя Генадзя Бураўкіна: Мінск у творчасці беларускага паэта, музейна-архіўныя матэрыялы, рэдкія фотавыявы, сяброўскія шаржы, метадычныя распрацоўкі для пазакласных сустрэч.
«Генадзь Мікалаевіч дадаў тады, што ў яго хатнім архіве дагэтуль захоўваецца дарагі яго сэрцу дакумент – канверт, на якім напісана: «Зямля. Беларусь. Бураўкіну». Гэта вітанне з космасу ад іншага беларускага касманаўта – Уладзіміра Кавалёнка, які гэтаксама, як і Клімук, тройчы бываў у космасе і ў адну з вандровак да зор узяў паэтычны зборнічак Васіля Зуёнка, бураўкінскага сябра са студэнцкіх часоў» (з артыкула Мікіты Картамышава «Калі ў чалавека вырастаюць крылы…»).
Асаблівасці выкарыстання новай лексікі ў сучасным маўленні. «Сцісканне часу, ікненне перадаць пэўную інфармацыю з найменшымі высілкамі спарадзілі плынь пазычанняў, адаптацыя якіх ідзе таксама хутка, бо кожная лексіка павінна ўпісацца ў парадыгматыку і сінтагматыку роднай мовы… Мэта дадзенага даследавання – выяўленне не зафіксаваных у СБМ [«Слоўніку беларускай мовы] англіцызмаў і рэдактарская ацэнка іх неабходнасці і функцыянавання ў мове» (з артыкула кандыдата філалагічных навук Пятра Жаўняровіча).

Увесь змест часопіса:
Жыбуль Віктар. Жаўрукі над праспектамі: Мінск у творчасці Генадзя Бураўкіна (3)
Картамышаў Мікіта. «Калі ў чалавека вырастаюць крылы…»: Касмічная тэма ў жыцці і творчасці Генадзя Бураўкіна (7)
Шапран Сяргей. «Даражу вашым голасам у літаратуры…»: Лісты Генадзю Бураўкіну пісьменнікаў і дзеячаў навукі і культуры (12)
Ніжэвіч Людміла. Літаратурны музей Кузьмы Чорнага чакае вас (21)
Трафімчык Анатоль. Віктар Гардзей – паэт-арнітолаг (23)
Навумава Ганна. Славянскія літаратуры ў пазакласным чытанні: На прыкладзе творчасці Іва Андрыча (25)
Багамолава Алена. Экспрэсіўнасць аўтарскага маўлення Вітаўта Чаропкі (29)
Астапчык Таццяна. Афарызмы ў паэзіі Міколы Шабовіча: На матэрыяле кнігі «Маладыя мроі маладога лета» (33)
Іўчанкаў Віктар. Пра арфаграму аўдыя: На матэрыяле медыятэкстаў партала zviazda.by (36)
Жаўняровіч Пятро. Найноўшыя англіцызмы ў беларускіх тэкстах: рэдактарская ацэнка функцыянавання (39)
Кавалёва Ганна. Тыпы адрозненняў унутраных форм слоў з аднолькавай матывавальнай прыметай: На матэрыяле беларускіх і рускіх перакладных адпавед­нікаў (43)
Васілеўская Алена. «Сабака – сябар чалавека»: Міф ці моўная рэальнасць? (47)
Каўрус Алесь. Працягваем чытаць напісанае (50)
Міхайлаў Павел, Цяслюк Наталля. Даследчык беларускай мовы Павел Растаргуеў (55)
Бубновіч Іна, Ляскевіч Святлана, Станкевіч Алеся. Алімпіяда па стараславянскай мове – 2021: Аналіз і вынікі (59)
Казека Ала. Верш «Маці» Ніла Гілевіча: Урок беларускай літаратуры (VII клас) (64)
Есіс Яўген. «Мы слухаем маўклівае міжзор’е, а блізкіх нам не можам зразумець…»: Сцэнарый пасяджэння клуба «Літаратурны ветразь» (ХІ клас) [Генадзь Бураўкін] (66)
Лойша Таццяна. Жылі-былі класікі: Віктарына па творчасці Генадзя Бураўкіна. Квэст-гульня па творчасці Ніла Гілевіча (71)
Бязручка Леанід. Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Вячаслаў Адамчык: жыццёвы і творчы шлях: Эрудыт-лато (Х–ХІ класы) (74)
Бурвін Людміла. «Смейся – раз не плачацца!»: Сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі па творах Ніла Гілевіча (76)
Петрашкевіч Марына. Ніл Гілевіч: мовы роднай патрыёт: Гульня для старшакласнікаў (78)
Кісель Ірына. Вярнуцца ў дзяцінства: Літаратурная гасцёўня да 75-годдзя Віктара Гардзея (V клас) (82)
Канановіч Аляксандр. Свята вяртаецца на Міншчыну: Да Дня беларускага пісьменства (84)
Кароза Таццяна. «Не словам адзіным…»: Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства да Дня беларускага пісьменства (V–VI класы) (86)
Сурмачэўскі Ігар. Анталогія забытых аксесуараў. Працяг (89)
Шындлер Эліна. Сучаснае мастацтва саломапляцення: Пластычны фальклор і фалькларызм (91)
Наш каляндар. Азарка В., Васілеўская А. Памяць пра Настаўніка: Ніна Гаўрош (58)
Каляндар памятных датаў і юбілейных дзён на 2021 год. Верасень (46, 73).
Крыжаванка. Целеш Л. Жнівеньскія эцюды (96).

2021-09-20