Sidebar

11
Пт, Кас

Светлы талент – Уладзімір Жылка

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

27 мая 2020 года адзначаецца 120-годдзе з дня нараджэння беларускага паэта, перакладчыка, крытыка Уладзіміра Жылкі.

Яснай грамнічнай свечкай загарэўся напярэдадні ці не самай трагічнай у гісторыі нашага народа эпохі і заўчасна, у зусім маладыя гады згас яшчэ адзін, Богам падараваны Беларусі светлы талент – Уладзімір Жылка.
Сёння творы Уладзіміра Жылкі, аднаго з найбольш цікавых і самабытных паэтаў, яскрава ўпісаліся ў залаты фонд айчыннай літаратуры, імя яго заняло адно з самых пачэсных месцаў на беларускім парнасе (з уступнага артыкула Міхася Скоблы ў кнізе Уладзіміра Жылкі «Выбраныя творы» выдавецтва «Беларускі кнігазбор»).
Уласна ў сваім непаўторным лірычна крывіцкім пафасе Жылка глядзіцца асабліва прыкметна , захапляльна – будзячы й палонячы неспатольнай тугой аб чымсьці высокім, прыгожым, непрамінальным. З нейкім дзіўным узрушэннем праслухоўваеш яго трапяткое слова – нібы працінальныя гукі шчымлівае драматычнае музыкі. Наколькі сам ён , стваральнік «Тастаменту», інтанацыйна наўдзіў меладыйны, патрапіў сваёй пакутна ўзнёслай істотай адолець горкую дысгармонію быцця, чароўнай прагай жыццялюбства й хараства, прачула паўнагучным акордам устрапянуць чуйны слых і сэрца беларуса, варухнуць інтымныя струны прыдраманае людское душы:

Няxaй жывe кpывiцкi люд!
Няxaй квiтнee кpaй кpывiцкi!
Я гэты cвeт yбaчыў тyт
Дзiцём ля мaтчынae цыцкi
I poc, вяcёлы шaлaпyт,
З дзядoў, з пpaдзeдaў cын мyжыцкi,
Нa ёмiнe з ягo пaлёў,
Здaбытaй з пpaцы, з мaзaлёў…

Я пaкiдaю з дзiўным cyмaм
Мaю дaбpoдзeйкy зямлю.
Я гoлaд знaў, дyшыўcя глyмaм,
Ды iмi cэpцa нe кapмлю…

З такой вось развітальнай споведдзю сышоў Паэт-выгнаннік у іншы свет, у несмяротнасць. Давяршыўшы балесна светланосным, хрысціянскім гучаннем сваю паэтычную сімфонію, твораную ў няпростых абставінах асабістага й грамадскага лёсу – «на зломе дзвюх эпох злавесных» (з артыкула Аляксея Каўкі, «Дзеяслоў» № 1(62) 2013 г.).
Нараканняў на лёс у вершах У. Жылкі няма. Кожны радок робіцца ілюстрацыяй думкі паэта з ліста да А. Луцкевіча: «Жыццё чым далей  становіцца балейшай пакутай». Перажыўшы яшчэ ў 1923 г. стан клінічнай смерці, ён змірыўся з непазбежнасцю хуткага сыходу ў Вечнасць. З такога трагічнага светаадчування нараджаюцца геніяльныя і пранізлівыя ў шчырасці паэтычныя радкі:

Ну хай жа, ну хай жа, пакінь,
Навошта трагелыя, поза.
Мы самі патрапілі ў згубную плынь,
Так прымем загубу цвяроза…
(з артыкула Аляксандра Бярозкі, «Роднае слова» № 2, 2017 г.).

Кнігу «Выбраныя творы» выдавецтва «Беларускі кнігазбор», а таксама артыкулы, прысвечаныя асобе і творчасці Уладзіміра Жылкі можна прачытаць у краязнаўчым цэнтры.

                   РАНІЦАЮ

Бывайце! Ізноў мне ўсміхаюцца далі,
I coнцa ў кpывi i пяcтye вaлocce.
Зaбыўcя я дoмa нyдoтy i жaлi,
I ў cвeцe – мнe cнiццa – лixoe звялocя.
Чapoўнacцю вeюць xмypынaк pyмянцы,
I з цiшaю звoнкacць цaлyюццa ў гyбы.
О вeтpыкy cвeжы, cкaжы тaм кaxaнцы,
Якi гэты cвeт – i caлoдкi i любы!
Ідy я пa pocным зялёным кaбepцы,
І пecня aд шчacця ў знямoзe нямee,
I cэpцa, як coнцa, i coнцa, як cэpцa,
Сycвeтнae cэpцa гapыць, пaлымнee!

                                                  1922