Sidebar

13
Сб, авг

10 беларускіх кніг

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times
 

Мікола Гусоўскі Песня пра зубра

«Песня про зубра» написана, как и некоторые другие произведения эпохи Возрождения, на латинском языке. Изданная в 1523 годе, она не была по надлежащему оценена современниками М. Гусовского, а вскоре и вовсе оказалась забытой.

Возвращение произведения произошло в XIX., опять же непросто. Поэта безосновательно приписывали то к литовской, то к польской , то к украинской литературе. Белорусский читатель познакомился с произведением только во второй половине XX в., благодаря переводчику Я. Семижону. Недавно появился перевод «Песни про зубра» на белорусский язык Вл. Шатоны.

Писатель ярко,реалистично-точно обрисовал властителя белорусских недров. Он грозный и мощный,гордый и независимый ,может быть добродушным и лютым, давать жизнь и сеять смерть. Но он не обидит того,кто идет к нему с добром и миром.

Автор воспел родную землю,красоту и богатсво ее природы,самобытность народа. “Песня про зубра” прозвучала как величественная песня о Родине.

 

Максім  Багдановіч Вянок

Беларускія паэты нашаніўскага адраджэнства сваё веданьне беларускага народнага жыцьця й мовы вынесьлі з роднае хаты, а пазьней пашырылі й паглыбілі дзякуючы беспасярэдняй сувязі зь беларускімі народнымі масамі, зь якіх яны выйшлі, лучнасьць зь якімі ўвесь час трымалі й пад узьдзеяньнем якіх жылі й тварылі. Беларуская народная стыхія, з усёй ейнай разнастайнасьцю й апрычонасьцю, была іхнай собскай стыхіяй. Зусім інакш было з Максімам Багдановічам. Ягоны бацька Адам, хаця й сялянскага паходжаньня, але, скончыўшы Нясьвіскую вучыцельскую сэмінарыю, працаваў спачатку настаўнікам, пасьлей банкаўскім чыноўнікам і вёў гарадзкое жыцьцё. Матка паэты Марыля была дачкой дробнага чыноўніка, а па матцы й продках бацькі паходзіла ізь сьвятарскае сям'і. Такім чынам бацькі паэты тварылі тыповую інтэлігенцкую сям'ю, у якой, праўда, сьвята перахоўваліся й культываваліся беларускія народныя традыцыі, панавала, аднак, расейская культура й расейская мова. Нарадзіўшыся ў Менску 10 сьнежня (27 лістапада ст. ст.) 1891 году Максім Багдановіч на шостым месяцы жыцьця пераехаў у 1892 г. зь сям'ёю ў Горадзень, каб на шостым годзе жыцьця пераехаць у 1896 г. з бацькамі на сталае жыцьцё ў Расею.

 

Янка Купала  Шляхам жыцьця

Зборнік уключае больш за 200 вершаў пераважна 1910–1913 гг., паэмы «Курган» і «На Куццю», драматычную паэму «На папасе», пераклады з польскай мовы твораў А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш. Творы, змешчаныя ў зборніку, сталі найбольшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, вылучаліся маштабнасцю лірычных і эпічных вобразаў, паказу жыцця як гістарычнага руху народа з часоў мінулых праз сучаснае ў будучыню. У іх яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і нацыянальнай свядомасці беларускага народа.

 

Янка Купала Магіла льва

Паэма «Магіла льва» мае эпічны сюжэт: расказваецца гісторыя вясковага хлопца Машэкі, які з добрага хлопца-асілка («натуру меў ён залатую») ператвараецца ў разбойніка і помсціць за тое, што яго разлучылі з любай дзяўчынай Наталькай, а ў канцы твора гіне ад яе рукі. Янка Купала некалькімі штрыхамі паказвае дзяцінства героя, які разам з сябрамі-аднагодкамі «на прызбе рыўся ў зямлі», рваў кветкі на сенажаці, быў па-дзіцячы захоплены Наталькай, насіў яе, «як пёрка», на руках. Некалькі мазкоў — і перад намі паўстае прыгожая беларускаіа дзяўчына, якая, «як мак, між макамі цвіла», выглядала паставаю, «як даспелы колас», мела звонкі голас і «павабны гібкі стан». Расказваецца ў паэме пра расстанне герояў (Машэка, каб зарабіць грошай на вяселле, пагнаў плыты да Кіева) і пра здраду Наталькі з панам; пра страшэнныя пакуты хлопца, які са сваёй сям’ёю «не жыў а блукаўся, як цьма», і часам падыходзіў да панскага двара і кляў суперніка, палохаў стражу, «выгражаў» ворагу. Мы даведваемся пра страшэнныя ўчынкі чалавека, што ператварыўся ў крыважэрнага звера - Льва, і пра фінал яго жыцця - смерць ад рукі былой каханкі.

 

Якуб Колас Новая зямля

Паэма Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа «Новая зямля» — першы беларускі буйны эпічны твор. Гэта кніга, якая павінна быць у біблятэцы кожнага, хто лічыць сябе беларусам. Не толькі таму, што гэта першая нацыянальная паэма, якую  справядліва лічаць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства, класічным творам нашай літаратуры, а перад усім таму, што гэта выдатная паэзія. Сам Якуб Колас лічыў яе асноўнай паэмай ва ўсёй сваёй паэтычнай творчасьці.

 

Янка Маўр Сын вады

Народ фуиджи, который живёт на островах в районе Магелланова пролива, — это люди моря. Они рождаются, живут и умирают на воде. Иногда мимо них проплывают огромные корабли удивительных белых людей. И у юного Манга сына Тайдо появилась мечта – уплыть далеко на север, посмотреть, как живут эти таинственные люди…

 

Аркадзь Куляшоў Сцяг брыгады

Алесь Рыбка вымушаны пакінуць родны Мінск. Развітваецца з хатай, з цацкамі сына і дачкі. 3 усіх хатніх рэчаў, якія "прасілі яго па чарзе, каб забраў іх з сабою", ён узяў толькі лыжку. Сэрца, вочы героя адмаўляюцца верыць у тое, што адбываецца вакол.

 

Васіль Вітка. Вавёрчына гора

«Вавёрчына гора» — казка пра традыцыйных жыхароў лесу з уласцівымі ёй антрапамарфізмам і алегарычнасцю.

У казцы «Вавёрчына гора» няма маральных павучанняў; не гаворыць паэт дзецям, што трэба быць добрым, спагадлівым, гатовым прыйсці на дапамогу, належыць даражыць славай бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Усё гэта вычытваюць, спасцігаюць caмi чытачы; добра адчуваюць яны адносіны аўтара да таго, пра што ён niшa займальна, з гумарам, цеплынёй.

 

Алена Васілевіч Калінавая рукавічка

Засведчыла Алена Васілевіч і талент казачніцы: даўно любімым творам дзяцей стала яе казка “Калінавая рукавічка”, якая ўвайшла ў беларускую дзіцячую класіку. Пісьменніца пераклала на беларускую  мову аповесць М. Стэльмаха “Гусі-лебедзі ляцяць”(1975), раман Д. Дэфо “Дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза”(1976), аповесць Г. Башырава “Зялёная мая калыска”(1981) і іншыя.

 

Уладзімір Караткевіч  Каласы пад сярпом тваiм

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.