Sidebar

28
Ср, сен

Новае паступленне беларускай літаратуры ў дзіцячым аддзеле

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Дарагія чытачы!

У дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі новае паступленне беларускай літаратуры. Вас чакаюць:

Аповесць-казка Уладзіміра Ліпскага “Закаханы трэцякласнік”, якая дапаможа юным чытачам спазнаць чароўны свет жыцця, а ў ёй - няпростыя чалавечыя пачуцці і свае абавязкі перад мамай, татам, Радзімай. Казка нібы на розныя жыццёвыя тэмы, але яны аб'яднаныя агульнай мэтай - узбагаціць душу чытача любоўю, дабрынёй, прагай да адкрыццяў, прыгажосці і разумення ўсёй красы зямнога раю.

 

Генадзь Аўласенка “Як зубраня “Зубраня” наведала”. Жыло-было ў Белавежскай пушчы зубраня Банцік. I марыла яно патрапіць у “Зубраня”. Ну так, у самы знакаміты беларускі летнік. Але мара ягоная так і засталася б марай, калі б не дапамога лясной феі. Яна не толькі адправіла Банціка і ягонага сябра, зайчанятку Вушасціка, у “Зубраня” (у выглядзе хлапчукоў-падлеткаў, вядома ж), але і даручыла ім выявіць там сярод мноства дзяцей чатырох ваўчанят, якіх, таксама ў выглядзе падлеткаў, адправіў у “Зубраня” злы чараўнік. I, вядома ж, не проста так, а з нейкім нядобрым заданнем. Ці ўдалося нашым сябрам выканаць даручэнне феі, і што адбылося потым, пра ўсё гэта можна даведацца, прачытаўшы казачную аповесць.

   

Анджэй Марэк Грабоўскі “Галляш Бяляшык – сябра цмокаў”.  Кніга пра тое, як у дзіцячым садку з'яўляецца новы хлопчык Галляш Бяляшык. І з гэтага моманту пачынаюцца незвычайныя падзеі і прыгоды. Галляш Бяляшык можа з’явіцца незаўважна. Не паспееш вокам міргнуць, а ён ужо тут. Паважна прыедзе на спіне спадара сардэлы, а з кішэні пінжака будзе высоўвацца цікаўны утрумгатам. А можа, ён ужо бываў у вас? Бо ў кожным садку і ў кожнай школе ёсць хтосьці, каму неабходна дапамога.

2020-05-18