Сельская бібліятэка №33 в.Маісееўшчына прапануе чытачам зборнік “Пакуль б’ецца сэрца”.
Гэта кніга серыі “Вера. Надзея. Любоў”, у якую ўваходзяць творы Р.Баравіковай, А.Бутэвіча, Н.Гальпяровіча, Т.Мушынскай і іншых сучасных аўтараў. Аповесці і апавяданні кнігі вылучаюцца шчырасцю пачуццяў, тонкім лірызмам, у іх слёзы радасці і нясцерпныя пакуты, самота і смех – тое, што суправаджае чалавека ў жыцці. Зборнік адрасаваны дарослым чытачам.