Sidebar

19
Вт, окт

«Маладосць»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Краязнаўчы цэнтр прапануе новы нумар часопіса «Маладосць».


Традыцыйныя рубрыкі – «Калумністыка», «Проза», «Паэзія», «Пераклады», «Крытыка і публіцыстыка» – працягваюць знаёміць чытачоў з творчасцю маладых аўтараў.
Вось некаторыя з іх.

***
Словы клічуць мяне,
Словы хочуць крычаць
Праз мяне, абразлівыя.
Але ж
Абміні мяне, гэтая чаша!
Лепшай, чым ёсць, хачу быць,
Прамянём.
Памяніце старую мяне,
Але ж словы ірвуць мяне.
Плывуць праз мяне плёткі.
Плылі б лепей кветкі.
Але ўвогуле
Плыве кроў.
Словы кранаюць мяне,
Каханне маё, словы –
Сляды на пяску,
Якія вымые
Мора.
Вы – ратаванне,
І гора,
І горы,
І гульні,
Словы, якія катуюць мяне.
Словы, якія я нарадзіла,
Дзіўныя.
Дзікія.
(Настасся Казак)

«Снежнае белае надвор’е. Кароткія дні. Пасля такога ж небагатага на фарбы лістападу хацелася перамен. Або хаця б свята – неўзабаве будуць Каляды.
Нетаропкімі крокамі ўзяла сваё зіма, пакінуўшы некранутым толькі мора. Ніне па начах станавілася, бывала, страшна. Асабліва калі начавалі ў яе, і мора зусім блізка ад іх каціла свае цяжкія хвалі.
У дзень, калі вечна нізкія хмары расступіліся для няветлага сонца, да мора прыйшлі двое. Не паспела Ніна, прытрымліваючы не да канца зашпіленую куртку, саступіць з заснежанай травы на такі ж заснежаны пясок – зіма гэтым годам пачыналася марозна ды снежна – як вецер растрапаў пышныя доўгія валасы. Вецер быў моцным, упэўненым, здавалася, што бязлітасным» (Мара Арлоўская «Пасля шторму», урывак).

«Натхненне – як ежа: пасля насычэння прыходзіць задавальненне. Пачынаеш пісаць – і ў цябе ёсць прадукт. Трэба ставіцца да тэксту дастаткова ўтылітарна… Зрабіў старонку – цяпер скараці тэкст удвая. Я калісьці таксама пісаў вельмі доўгія тэксты. А цяпер прыходжу да высновы, што хочацца канцэнтраваць твор на нейкай думцы больш, чым распісваць яго. І калі прагледзець мае творы за апошнія чатыры гады, то кнігі становяцца меншыя і меншыя. Але далей праходзяць у рэйтынгах літаратурных прэмій (С. Календа атрымаў узнагароду ў намінацыі «Выбар Алексіевіч» на прэміі Ежы Гедройца ў 2019 г.)» (Сяргей Календа, гутарыла Ганна Варонка).
Прачытаць працяг і іншыя творы таленавітых пісьменнікаў можна ў краязнаўчым цэнтры. Запрашаем!

2021-05-12