Sidebar

28
Чт, янв

«Адзiнoкi вacьмiклacнiк жaдae пaзнaёмiццa»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Гарадская бібліятэка №2 прапануе падлеткам кнігу Алecя Бaдaка, Раісы Баравіковай, Алеся Наварыча «Адзiнoкi вacьмiклacнiк жaдae пaзнaёмiццa» 

Аповесць Алеся Бадака “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца” прысвечана праблеме няпростых адносін паміж старшакласнікам і маладой настаўніцай, якія, у выніку, прывялі да трагедыі. У творы дзве сюжэтныя лініі, аб’яднаныя тэмай першага кахання: адна з іх пераносіць чытача ў школу пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя, другая разгортваецца на фоне сённяшняга дня.

Пра далікатныя пачуцці расказваецца і ў аповесці Раісы Баравіковай "Казімір — сын Ягайлы + Насця з 8 “Б” = ", але гэта пачуцці ўжо іншага кшталту. Прышэльцы з іншасвету знаходзяць у дзяўчыне Насці Кропку вяртання, якую ў шмат каго сцерла ці парушыла цывілізацыя.

У аповесці Алеся Наварыча “Пакланюся Перуну, памалюся Вялесу...” манах, закансерваваны ў дупле з мёдам, ажывае і праз тычячу гадоў з’яўляецца ў нашым часе. Гэта — фантастыка, якую Алесь Наварыч робіць вельмі жыццёвай і рэальнай.