Sidebar

04
Чт, март

Трылеры з элементамі містыкі і фантасмагорыі... Людмілы Рублеўскай

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Упэўнена, большасць з тых, каму цікава гістарычная тэма ў мастацкай літаратуры, ведаюць імя Людмілы Рублеўскай. Яна прызнаны сучасны беларускі пісьменнік з цікавым поглядам на жыццё, які з поспехам піша ў жанры трылера з элементамі містыкі і фантасмагорыі.

Менавіта так напісаны і раман “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”, дзе прыгоды галоўных герояў маладога шляхціча Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка не менш цікавыя, чым прыгоды французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў! Разам з імі чытач пабывае у сутарэннях Слуцка, Менска, Полацка і разам з імі будзе біцца за ўласны гонар і Беларусь. Працяг у “Авантурах студыёзуса Вырвіча” і “Авантурах драгуна Пранціша Вырвіча” таксама зацягне вас у кола захапляльных прыгод! Цікава, яскрава, пазнавальна! А калі прыгадаць, што паводле іх у 2019 годзе была знята стужка – трэба бегчы у бібліятэку за кнігамі, каб паспець скласці сваё ўражанне да прагляду фільма. Тым больш, што ўсе кнігі ёсць у гарадской бібліятэцы №4 сямейнага чытання.