Sidebar

17
Сб, апр

Новае паступленне кніг у дзіцячым аддзеле

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Паважаныя маленькія чытачы! У дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкi новае паступленне кніг на беларускай мове.

   

Маша Чаракова «Смелая дзяўчынка»

Гэта гісторыя маленькай дзяўчынкі, якая адважылася на захапляльныя прыгоды дзеля таго, каб даказаць сваім сябрам, што вырашае не сіла, а смеласць. Яна заснавана на старой беларускай казцы. Каб адрадзіць гэты фальклорны скарб і даць яму новае жыццё, аўтары перапрацавалі тэкст і дадалі ілюстрацыі, зрабіўшы казку актуальнай для пакалення сучасных дзетак. Кніга з'яўляецца часткай праекта «Гэта Беларусь, дзетка», задача якога — папулярызацыя Беларусі і беларускай мовы.

     
   

Джордж Таннер, Маша Чаракова «Прыгода павука»

Інтэрактыўная гісторыя пра прыгоды павучка Чыка, якую распавядае сам павук! Чыка зацягнула страшэнная пачвара — пыласос, і павучку нічога больш не застаецца, акрамя як даследаваць сваё наваколле: можа, нават сярод пылу і смецця можна знайсці скарб? Чык вырашае вярнуць адзін з такіх скарбаў уладальніку, але гэта цяжэй, чым падаецца…

Гэтую захапляльную казку са мноствам непрадказальных сюжэтных паваротаў напісала аўтарка праекта «Гэта Беларусь, дзетка!» Маша Чаракова разам са сваім мужам Джорджам Таннерам. Выдатна ілюстраваная кніга створана спецыяльна для дзяцей, якія пачынаюць вывучаць англiйскую мову, і іх бацькоў. Адпраўляйцеся ў прыгода разам з Чыкам, але будзьце гатовыя да нечаканай развязкі!

     
   

Джордж Таннер, Маша Чаракова «Тайны Дзед Мароз»

Што рабіць, калі твая вёска знаходзіцца так далёка, што яе не можа знайсці нават Дзед Мароз? Каб захаваць навагодні настрой, жыхары прыдумалі ўласную традыцыю: дзеці ў вёсцы сталі употайкі прыносіць падарункі тым, хто мае ў іх патрэбу. Каб стаць такім Тайным Дзедам Марозам, трэба быць спагадлівым, шчодрым і вельмі-вельмі добрым! Давайце даведаемся, хто з вёскі атрымаў падарункі ў гэтым годзе...

Маша Чаракова, аўтарка праекта «Гэта Беларусь, дзетка!», прыдумала гэтую цудоўную ілюстраваную казку для дзетак, якія толькі пачалі вывучаць англiйскую мову. Кнiга «Тайны Дpед Мароз» займае ў жыццi Машы адметнае месца, бо яна напiсала яе разам з мужам Джорджам Таннерам, а герояў яны назвалi ў гонар сваіх дзяцей! Цяпер у iх ёсць запаветнае жаданне: каб усе дзеці і дарослыя на свеце натхніліся гэтымі гісторыямі і пачалі ладзіць адзін аднаму сюрпрызы — хай невялiчкiя, але ад сэрца!

     
 

Галіна Удавічэнка «36 і 6 катоў»

36 і 6 катоў – менавіта гэтулькі, не болей і не меней, хвастатых герояў Галіны Ўдавічэнкі – пасяліліся адным дажджлівым вечарам у памяшканні спадарыні Крэпавай насуперак ейнаму жаданню.

Але сэрца няўступнай гаспадыні да катоў-валацугаў прыхіліла котка-сфінкс Баранеса. Ні спадарыня Крапава, ні яе пляменнік Стась нават уявіць сабе не маглі, чым абернецца ўварванне ў іх маленькае памяшканне 36 дарослых і 6 маленькіх катоў.

     
   

Надзея Ясмінска «Чаму Меша не мае хаты?»

Хто такi Меша? Яго можна назваць беларускiм бабайкам, бо некалi мамы i бабулi палохалi iм неслухмяных дзяцей. Але адкуль у яго чорная поўсць, калючы нораў i, галоўнае, чаму Меша пакiнуў сваю цёплую печку i цяпер не мае хаты? Маленькiя i дарослыя чытачы могуць пра ўсё даведацца з гэтай маляўнічай кніжкі.

Запрашаем дзяцей і іх бацькоў пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі!

2020-12-12