Сельская бібліятэка №33 в.Маісееўшчына прапануе дзецям сярэдняга і старэйшага ўзросту кнігу Уладзіміра Саламахі “Напрадвесні”.
Героі аповесці “Напрадвесні” – учарашнія выпускнікі вясковай школы. Яны апынуліся на раздарожжы: па якой з дарог лепей пайсці ў жыццё, як не памыліцца? Бацькі, школа выхоўвалі іх на лепшых чалавечых традыцыях. А як цяпер спасцігнуць сутнасць жыцця, каб не сутыкнуцца з хлуснёй, хціўствам, з іншымі не лепшымі якасцямі сучаснага жыцця? Аб нялёгкім пошуку свайго месца ў ім, аб тым, як годна маладыя людзі выходзяць з розных жыццёвых сітуацый, і расказвае гэты твор.
У кнігу таксама ўключаны апавяданні, якія закранаюць тыя самыя праблемы нашых маладых сучаснікаў.