Sidebar

12
Сб, июнь

Новыя кнігі ў краязнаўчым цэнтры: Уладзімір Караткевіч

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Уладзімір Караткевіч – адна з самых яркіх постацей беларускай літаратуры ХХ ст.

Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст. Караткевіч шмат зрабіў для развіцця адраджэнскіх ідэй, для абуджэння нацыянальнай свядомасці беларусаў. Яго творчасць вызначаецца рамантычнай акрыленасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам, значнай пазнавальнасцю і глыбокім гуманістычным зместам.
Сам Уладзімір Сямёнавіч адзначаў, што без гістарычнага рамана, гістарычнай літаратуры ўвогуле не можа абудзіцца нацыя, бо самапавага, якая з’яўляецца вечнай каштоўнасцю вечнага чалавецтва, не можа ўзнікнуць без пачуцця гістарызму, без спакойнага гонару за сябе.

Вытрымкі пра асобу пісьменніка ўзяты з новых кніг, з якімі вы можаце пазнаёміцца ў краязнаўчым цэнтры:

Уладзімір Караткевіч : энцыклапедыя. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020
Блізкае і дарагое : выбраныя артыкулы пра Уладзіміра Караткевіча. — Мінск : Беларуская навука, 2020.

Запрашаем!

2021-06-02