Sidebar

13
Вс, июнь

Новыя кнігі ў краязнаўчым цэнтры. Чэрвень

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Краязнаўчы цэнтр прапануе новыя кнігі выдавецтва «Беларуская навука».

Сцяпан Александровіч : выбраныя творы / укладальнік Язэп Янушкевіч
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка і літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара С. X. Александровіча (1921–1986) уключаны займальна напісаныя нарысы пра самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў, аповесць «Далёкія зарніцы» (пра суровыя выпрабаванні часоў вайны, што выпалі на долю самога аўтара), кніга другая «Ад гоману бароў...» аповесці пра Якуба Коласа «На шырокі прастор», гісторыка-літаратурныя нарысы і лісты. Сто чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Забілі зайца, не забілі … / А. Ненадавец, Я. Ненадавец
У кнізе распавядаецца пра адзін з самых старажытных промыслаў чалавецтва – паляванне, прыводзяцца вытрымкі з архіўных дакументаў, справаздач і вусныя сведчанні, якія пацвярджаюць, што дзякуючы паляванню старадаўнія беларусы вучыліся не толькі назапашваць ежу для ўласных сем’яў, але і высочваць звяроў, трапна страляць, часта ўступаць з імі ў небяспечныя адзінаборствы. Падчас паляўнічых ловаў удасканальвалася таксама і вайскавое майстэрства продкаў. Згадваюцца літаратурныя творы, дзе яскрава адлюстраваны адвага і смеласць, кемлівасць і хітрасць нашых землякоў. Падаюцца фальклорныя творы, у якіх услаўлялася і адначасова высмейвалася майстэрства падяўнічых.
Адрасуецца ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй і матэрыяльнай культурай продкаў, пастаянна шукае нешта новае ў далёкім мінулым.

Миссия выполнима — 2 : перспективы изучения фольклора : взгляд из Беларуси и Эстонии / составители: Татьяна Володина, Маре Кыйва
В сборник научных статей включены работы белорусских и эстонских фольклористов, в которых рассматриваются различные аспекты народного творчества и ритуальных практик жителей двух близких культурных регионов – Беларуси и Эстонии. Особое внимание уделено классическим фольклорным жанрам – заговорам, легендам, загадкам, актуализированы и современные фольклорные формы. Ряд статей посвящён новым темам народного творчества, в значительной степени обусловленным социальным контекстом. Представлено теоретическое исследование, раскрывающее традиционную, но до сих пор еще дискуссионную тему отношения стиха и напева.
Адресуется фольклористам, этнологам, краеведам, а также всем тем, кто интересуется народным творчеством.

2021-06-07