Sidebar

17
Сб, апр

Новы нумар часопіса «Наша гісторыя»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Краязнаўчы цэнтр запрашае пазнаёміцца з новым нумарам часопіса «Наша гісторыя».

«…зменай пакаленняў тлумачыцца цяга да старой, вясковай Беларусі, яе праўды, этасу. Да таго, што знікае разам з адыходам старэйшага пакалення. Тое, што яшчэ гадоў з 30 таму было для большасці грамадства часткай штодзённасці, нечым само сабой зразумелым, для цяперашняй моладзі – экзотыка. Прыцягальная, бо ў ёй – памяць пра продкаў, частка сямейнай гісторыі. Цікавая не менш, чым «вялікая» гісторыя ўсяго народа, усёй краіны.
Штодзённасць, якая цяпер ужо амаль адышла ў гісторыю, і раней з’яўлялася на старонках «Нашай гісторыі». У гэтым нумары – пра сена, над якім столькі поту пралівалі, але з якім было звязана і столькі рамантыкі. А ў адной з нашых улюбёных рубрык, «Нацыянальная геаграфія», мы выпраўляемся ў Валожынскі раён, вёску Леснікі, дзе сто гадоў таму сяляне падпольна вучылі сваіх дзяцей» (ад рэдакцыі).

Тэма нумару: «Соф’я Вітаўтаўна, гаспадыня Масквы». Адны называлі яе «спрытнай інтрыганкай, якая зрабіла шмат зла Расіі». Іншыя якіх толькі ўплываў і новаўвядзенняў не прыпісвалі Соф’і: і законы, і канцылярыя, і выезды літоўскіх князёў і баяраў на службу ў Маскву… Але ці да крамлёўскіх інтрыг было княгіні, якая нараджала адно дзіця за другім? І якія магчымасці дзеяння на гэтым полі пакідалі ёй нормы тагачаснага грамадства? Пра ролю жанчыны ў вялікай палітыцы XV стагоддзя на пракладзе Соф’і, дачкі вялікага князя Вітаўта, жонкі вялікага князя маскоўскага Васіля І і маці Васіля ІІ, піша кандыдат гістарычных навук Сяргей Палехаў.

Таксама чытайце ў нумары пра:

Лёс Кур’яноў… Дзяцінства за польскім часам.
Трава нашых дзядоў. Піша кандыдат гістарычных навук Аляксандр Пашкевіч.
Сенаванне. Дзятлаўскі раён.
Пачатак і канец шчасця. Кацярына Кобра: каханне і нянавісць з Уладзіславам Стшэмінскім.
Брэсцкі мір, суп з бычыных хвастоў і таямнічы Воран. Гід пра ўкраінскіх мясцінах Брэста.
Carpe diem. Кава. Піша Андрэй Дзмітранок.
План Агінскага. Як спрабавалі адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае пад скіпетрам Расійскай імперыі. Піша кандыдат гістарычных навук Павел Булаты.
Angelica archangelica. Дзягіль — «еўрапейскі жэньшэнь», расліна арханёлаў.
15-гадовы злачынца: вучыў грамаце. Леснікі, Валожынскі раён..
Адзін у Даліне цароў. У егіпецкі Луксор нас вязе кандыдат сацыялагічных навук і знаны беларускі падарожнік Аляксей Ластоўскі.
Выжал, які не ганчак. Піша доктар гісторыі Алесь Белы.
Хлеб і да хлеба. Што спажывалі старажытныя рымляне. Піша Аляксей Казленка.
Манета манет. Расшыфроўваем новы помнік.
«Проці ўсіх імперый і карон». Малавядомае з Караткевіча.
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада. Антон Рорбах
Вялікая чума 1710 года ў Мінску…
Наша бортніцтва….
Архіепіскап Мінскі — агент Цвёрды…
Перагук геніяў.

2021-01-25