30 красавіка ў рамках праекта “Кожная пятніца - роднае, сваё” у бібліятэцы № 4 адбыліся гучныя чытанні для дашкольнікаў ДУА “Дзіцячы сад № 38 г. Барысава”. Дзеці праслухалі казку “Курачка-рабка” і вершы са зборніка “Чытанка для маленькіх”.
Загадчык бібліятэкі Ірына Старавойтава зачытвала кароткія сказы з тэксту, а дзеці спрабавалі перакласці іх на рускую мову, а затым наадварот. У ходзе мерапрыемства выхавацы пазнаёміліся з 5 новымі беларускімі словамі, навучыліся разумець сэнс простых фраз з тэксту.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці пазнаёмілся з новымі кнігамі і часопісамі бібліятэкі.
Падрыхтавала Ірына Старавойтава
2026-04-30



