Sidebar

14
Пн, сен

Творчы майстар-клас “Сімвалы маёй краіны”

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

Творчы майстар-клас “Сімвалы маёй краіны”адбыўся ў дзіцяча-юнацкім аддзеле 25 ліпеня.

Дадзены майстар-клас адбыўся у рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!”. 

Бібліятэкар Анастасія Новік прывітала ўдзельнікаў і расказала аб тым, што з`яўляецца сімваламі нашай Беларусі. А потым, пасля інфармацыйнай часткі, ўдзельнікі занятку прыступілі да вырабу магнітаў у выглядзе Дзяржаўнага Герба Рэспублікі Беларусь, контуру нашай краіны і блакітнай кветкі Валошкі. Выкарыстоўваючы каляровыя  фарбы, чырвона-зяленыя стужкі з беларускім нацыянальным арнаментам, кожны ўдзельнік старанна падышоў да вырабу свайго роднага сімвала. 

   

А яшчэ, да Года беларускай жанчыны кожны ўдзельнік зрабіў маленькую, але вельмі прыгожую брошку “Беларуская прывабнасць” для сваіх матуль і сястрычак .  

 

Новік А. 

2026-07-27