Sidebar

23
Сб, окт

«Чатыры лапы, пяты хвост»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У рамках цыклу «Казачная кругаверць» праекта «Літаратурная кругасветка» і ў падтрымку школьнай праграмы бібліятэкар дзіцячага аддзелу гарадской бібліятэкі №4 сямейнага чытання запрасіла вучняў 3 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №20» на «казачнае» агляданне цудоўных аўтарскіх казак сучасных беларускіх пісьменнікаў, ў якіх галоўнымі дзеючымі асобамі з’яўляюцца жывелы.

Знаёмства пачалося з казачнай віктарыны падчас якой дзеці адгадавалі імёны персанажаў, назвы казак па ўрыўках. Такім чынам, бібліятэкар вызначыла ўзровень ведаў літаратурных казак трэцякласнікамі і прапанавала пазнаёміцца з новымі для іх імёнамі: Алена Масла, Алесь Якімовіч, Вольга Нікольская і інш. Пасля агляду дзеці прынялі ўдзел у конкурсе на лепшае чытанне на роднай мове урыўка з твора, які спадабаўся больш за ўсё. Як заўсёды атрымалася «сяброўская нічыя».

2020-12-15