Sidebar

15
Ср, янв

«Юбіляр. Іван Шамякін»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

25 студзеня ў гарадской бібліятэцы № 2 прашлі інфахвілінкі каля кніжнай выстаўкі «Чалавек вялікай душы і таленту» да юбілея Івана Шамякіна – 100 гадоў з дня нараджэння.

Шамякін Іван – народны пісьменнік Беларусі, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР, Прэміі Саюзнай Дзяржавы Беларусі і Расіі, узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Дружбы народаў, ордэнам Айчыны 3 ст.

Іван Шамякін стварыў раманы «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль», «Зеніт», «Злая зорка», «Сэрца на далоні», «Глыбокая плынь», пенталогія «Трывожная шчасце», аповесці «Гандлярка і паэт», «Шлюбная ноч» і інш. Шамякін – пісьменнік вострага сацыяльна-псіхалагічнага і маральнага зроку, майстар дынамічнага і адметнага сюжэтабудавання, стваральнік яркіх мастацкіх канфліктаў і чалавечых характараў.

2021-01-26