“Чалавек без гісторыі, без традыцый – што дрэва без карэння”
І. Мележ
4 лютага на базе ДУА “Забашавіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна” прайшло мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Мележа. Бык М.П, бібліятэкар сельскай бібліятэкі № 19 сямейнага чытання в.Забашавічы, разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ліпніцкай М.А. правялі літаратурную гадзіну “Жыў лёсам людзей на балоце”, падрыхтавалі прэзентацыю і кніжную выставу да юбілею пісьменніка. На працягу мерапрыемства вучні 5-7 класаў знаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, чыталі вершы, прысвечаныя Івану Мележу, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, а таксама паглядзелі відэафільм “Туманы над багнаю”.
2021-02-04