У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года” 5 лютага ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж для вучняў 7 класа “Мстіжскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” прайшло краязнаўчае падарожжа “Вандроўкі па Барысаву: гісторыя вуліц горада”.
Бібліятэкар Таццяна Данчанка разам з рабятамі здзейснілі віртуальную вандроўку па роднаму гораду, па яго вуліцах і плошчах, зазірнулі ў самыя славутыя і знакамітыя мясціны горада, яго мінулае, пазнаёміліся з гістарычнымі фотаздымкамі і яго будынкамі. Таксама даведаліся пра гісторыю ўзнікнення найстарэйшых і новых вуліц, пра герояў мінулага, у чый гонар былі названыя вуліцы.
Падрыхтавала Таццянна Данчанка
2021-02-05