Sidebar

06
Вс, окт

«Краявіды роднага краю ў творах Ул.Ягоўдзіка»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

12 лютага у сельскай бібіятэцы №17 в. Жыцьква для вучняў ДУА «Жыцькаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» адбылося завочнае знаёмства з Ул.Ягоўдзікам, якому спаўняецца 65 гадоў «Краявіды роднага краю ў творах Ул.Ягоўдзіка».

Ул.Ягоўдзік піша пра прыроду роднага краю, пра звяроў і птушак, якія жывуць у нашых лясах. Знаёміць сваіх чытачоў з мінулым Беларусі, са значнымі гістарычнымі падзеямі і славутымі людзьмі. На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з творамі аўтара, якія былі прадстаўлены для прагляду Гэта: «Сіні калодзеж», «Свята летаўцаў», . «Кветкі дзівасілу», «Лясныя таямніцы». Больш падрабязна пазнаёміліся з творамі серыіі «Скарбы Радзімы». Правялі віктарыну «Жывёлы роднага краю» і гульню-даміно «Птушкі Беларусі».

Тэкст Т.М. Костачка

2021-02-15