Sidebar

12
Сб, окт

“Гаворым і чытаем па беларуску”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы.

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі, -
Ты самацветаў яскравая нізка.
У. Дубоўка


У сельскай бібліятэцы-клубе №8 в. Вялікая Ухалода 19 лютага прайшлі гучныя чытанні “Гаворым і чытаем па беларуску” з вучнямі ДУА “Вялікаўхалодскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага району” . У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што родная мова — генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы.
Вучні чыталі вершы і апавяданні класікаў беларускай літаратуры (А.Якімовіча, А.Пісьмянкова, Я.Бяганскай, М.Танка,У.Караткевіча), адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі.
На прыканцы сустрэчы свята дзецям было дадзена “10 парад, як пачаць размаўляць па-беларуску”, бо трэба размаўляць на роднай мове, каб яна не адыйшла ў нябыт і ў забыццё.

2021-02-23