19 лютага 2021 года да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў ДУА «Кішчына Слабадскі ВПК ДССШ Барысаўскага раёна» бібліятэкар Кішчына Слабадской сельскай бібліятэкі №24 Святлана Мікуловіч правяла мерапрыемства - урок беларусазнаўства «Гучы, родная мова».
У час мерапрыемства прысутныя даведаліся аб тым, што 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Былі прапанаваны заданні: ”Знаўцы прыказак”, “Перакладчыкі”, “Эрудыты-мовазнаўцы”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, закончылі сустрэчу вершам В. Шведа “Дзесяць запаведзяў”.
2021-02-24