Да дня роднай мовы 20 лютага ў сельскай бібліятэцы № 38 в. Аздзяцічы прайшла гульня-конкурс “Пагуляем у роднае слова” для ўдзельнікаў сямейнага клуба “Мы разам”.
Бібліятэкар Малчанава Галіна правяла для удзельнікаў такія конкурсы, як: “Адным словам”, “Самы кемлівы”, “З народнай мудрасці”, “Сваякі”, “Чужы сярод сваіх”, “Беларускі каляндар”, “Інтэлектуальны бой”, “Беларускія стравы”, “Народныя святы”. Закончылася мерапрыемства чаяпіццем.
2021-02-24