2 сакавіка ў гарадской бібліятэцы № 2 прайшлі інфахвілінкі каля кніжнай выстаўкі «Зброяй сатыры, зброяй праўды» да юбілея Кандрата Крапівы – 125 гадоў з дня нараджэння.
Крапіва Кандрат (сапр. Атраховіч Кандрат) (1896-1991), драматург, байкапісец, празаік, мовазнаўца, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, народны пісьменнік Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы, Герой Сацыялістычнай Працы, узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, удзельнік Першай сусветнай, савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў; яго імя носяць вуліцы ў Мінску, Гродне, Уздзе, Смаргоні.
Крапіва – аўтар шэрагу бліскучых сатырычных апавяданняў, прытым бліскучых і па ўзроўні мастацкай культуры. Некаторыя з іх можна смела заносіць у реестр нацыянальнай класікі. Асабліва праявіўся талент К. Крапівы-сатырыка ў жанры байкі. Яго байкі – самабытная з’ява ў беларускай літаратуры. Многія з іх выраслі з народных прыказак і прымавак, на прыкладзе якіх аўтар вучыўся выказваць свае думкі вобразна, сцісла, запамінальна.
Вядомы драматург А. Карняйчук пісаў, што творчасць пісьменніка «ўвайшла залатой старонкой у гісторыю нашай вялікай тэатральнай культуры», з’явілася школай мастацкага майстэрства для многіх беларускіх байкапісцаў і драматургаў.
Текст О. Новик
2021-03-02