11 сакавіка гарадская бібліятэка №1 прапанавала вучням 2-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Барысава» зазірнуць у літаратурны куфэрак казак дзеда Аўласкі і бабы Параскі.
Мерапрыемства прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння Паўла Місько. Бібліятэкар Марыя Сакач паведаміла пра цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка, пра яго творчы шлях. Падчас мерапрыемства гучалі ўрыўкі з аповесці – казкі “Прыйдзі, дзень-залацень!”. У завяршэнне мерапрыемства дзецям прапанавалі часопіс “Вясёлка” з творамі таленавітага дзіцячага пісьменніка Паўла Місько.
![]() |
2021-03-15