У бібліятэцы-клубе №8 в. Вялікая Ухалода працягваецца акцыя летняга чытання “Пакліч у госці казку”. 21 ліпеня адбылася гутарка-гульня ” Поры года”.
Кожная пара года непаўторная. Зімой - гэта танец сняжынак, вясной - першыя пралескі і прылёт птушак, летам - яркае сонейка і салодкія ягады, а восенню - шматкаляровае ўбранне прыроды. Па-свойму ўнікальныя і 12 месяцаў, з якіх складаюцца чатыры пары года.
У ходзе гутаркі дзеці чыталі вершы, прымаўкі пра месяцы года Віктара Кажуры “Пакацілася сонейка…”. З захапленнем удзельнічалі ў гульнях ”Адгадай пра што ідзе гаворка”, ”Падумай і адкажы” і з цікавасцю адгадвалі загадкі.