Sidebar

19
Пт, авг

«В венок белорусским Песнярам»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Районный смотр-конкурс «В венок белорусским Песнярам» - это мероприятие, направленное на привлечение широкой общественности к празднованию 140-летия со дня рождения Я. Коласа и Я. Купалы, и повышение профессиональных компетенций библиотекарей.

ПАЛАЖЭННЕ
аб раённым аглядзе-конкурсе “У вянок народным Песнярам”, прымеркаваным да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Раённы агляд-конкурс “У вянок народным Песнярам” (далей – Конкурс) праводзіцца сярод бібліятэчных спецыялістаў дзяржаўнай установа культуры “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева” (далей – Бібліятэка).
1.2. Арганізатары правядзення Конкурсу – аддзел бібліятэчнага маркетынгу Бібліятэкі, Барысаўскае раённае аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”.
1.3. Метадычным забеспячэннем Конкурсу займаецца аддзел бібліятэчнага маркетынгу Бібліятэкі.

2. МЭТА І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ
Мэта: далучэнне шырокай грамадскасці да святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы.

Задачы:
2.1. Папулярызацыя творчасці беларускіх пісьменнікаў Я.Купалы і Я. Коласа.
2.2. Паляпшэнне змястоўнай метадычнай і псіхолага-педагагічнай асновы выставачнай дзейнасці.
2.3. Павышэнне прафесійных кампетэнцый бібліятэчных спецыялістаў у галіне выставачнай дзейнасці.
2.4. Раскрыццё творчага патэнцыялу і мастацкіх здольнасцей супрацоўнікаў бібліятэк.
2.5. Раскрыццё і папулярызацыя бібліятэчнага фонду.
2.6.Паляпшэнне якасці інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў, арганізацыя асветніцкай дзейнасці.

3. АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
3.1. Конкурс праводзіцца з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка.
3.2. У Конкурсе прымаюць удзел усе структурныя падраздзяленні Бібліятэкі, якія займаюцца інфармацыйна-асветніцкай дзейнасцю, гарадскія і сельскія бібліятэкі.
3.3. Арганізатарамі Конкурсу вызначаецца журы ў складзе сямі чалавек з ліку адміністрацыі бібліятэкі, супрацоўнікаў аддзела бібліятэчнага маркетынгу, сектара аўтаматызацыі і электроннага каталога і аддзела арганізацыі камплектавання і выкарыстання адзінага фонду.
3.4. Інфармацыя аб ходзе і выніках Конкурсу прадстаўляецца на афіцыйным сайце ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева” у раздзелах “Кніжныя выстаўкі” і “Віртуальныя рэсурсы”.

4. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
4.1. Конкурс праводзіцца па двух намінацыях: лепшая кніжная выстаўка “Сейбіты роднага слова” і лепшы відэаводгук бібліятэкара на любімы літаратурны твор “Мой Колас, мой Купала”.
4.2. Кожны ўдзельнік (аддзел цэнтральнай бібліятэкі, гарадкая, сельская бібліятэка) прадстаўляе на Конкурс адну кніжную выстаўку і адзін відэаводгук на любімы літаратурны твор Я. Купалы і Я. Коласа.
4.3. Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна з 20 па 30 чэрвеня 2022 года падаць заяўку (Дадатак 1) у аддзел бібліятэчнага маркетынгу у любым выглядзе, але не пазней указанай даты.
4.4. Удзельнікі Конкурсу прадстаўляюць для ацэнкі журы конкурсныя матэрыялы (пашпарт кніжнай выстаўкі, водгукі чытачоў, фотаздымкі кніжнай выстаўкі- не пазней 31 кастрычніка і відэаводгук – не пазней 21 кастрычніка) ў аддзел бібліятэчнага маркетынгу (на электронным носьбіце ці па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. з паметкай “Матэрыялы на конкурс”).
4.5. Матэрыялы, прадстаўленыя пазней вызначанага тэрміну да разгляду не прымаюцца.
4.6. Падвядзенне вынікаў Конкурсу адбудзецца 18 лістапада 2022 года.

5. ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ КОНКУРСНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ
Кніжная выстаўка “Сейбіты роднага слова” (конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца для ацэнкі журы з 24 па 31 кастрысніка)
• пашпарт кніжнай выстаўкі (Дадатак 2);
• фотаздымкі выстаўкі ў электронным выглядзе ў цэлым і кожнага раздзела паасобку;
• водгукі чытачоў (не менш 5).
Відэаводгук бібліятэкара на любімы літаратурны твор “Мой Колас, мой Купала” (конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца для ацэнкі журы не пазней 21 кастрычніка)
• відэазапіс на беларускай мове працягласцю 3-5 хвілін (гарызантальнае размяшчэнне). Конкурсная работа павінна змяшчаць прозвішча, імя, імя па бацьку бібліятэкара і назву.

6. КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ КОНКУРСНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ
6.1.Конкурс з’яўляецца прафесійным спаборніцтвам структурных падраздзяленняў бібліятэкі, гарадскіх і сельскіх бібліятэк.
6.2.Журы ацэньвае конкурсныя кніжныя выстаўкі па наступных крытэрыях:
• адпаведнасць выстаўкі мэтаваму і чытацкаму прызначэнню;
• захаванне методыкі складання бібліяграфічнага апісання на прадстаўленыя дакументы (у пашпарце выстаўкі);
• наяўнасць прафесійных знаходак (арыгінальнасць творчай задумы аўтара выстаўкі, афармленне, атрыбутыка і інш.);
• улік кнігавыдачы за 2022 год (з першага дня экспанавання выстаўкі да 31 кастрычніка (уключна);
• колькасць мерапрыемстваў, праведзеных з выкарыстаннем дадзенай кніжнай выстаўкі.
6.3. Журы ацэньвае конкурсныя відэаводгукі па наступных крытэрыях:
• адпаведнасць конкурснай работы тэматыцы конкурсу;
• адпаведнасць выступлення часовым рамкам;
• наяўнасць прафесійных знаходак (музычнае суправаджэнне, дэкарацыі, касцюмы, атрыбутыка);
• арыгінальнасць ідэі і творчы падыход;
• правільнасць вымаўлення і захаванне нормаў беларускай мовы.
7. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ
7.1. Журы ацэньвае ўдзельнікаў па дзесяцібальнай шкале.
7.2. Выніковая адзнака кожнага ўдзельніка фарміруецца шляхам падсумоўвання лічбаў усіх членаў журы, па ўсіх крытэрыях.
7.3. Па выніках Конкурсу вызначаюцца 1, 2, 3 месцы ў кожнай намінацыі.
7.4. Удзельнікі, якія занялі 1-е месца ў кожнай намінацыі, будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ад Барысаўскага раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”.
7.5. Удзельнікі, якія занялі 2-е і 3-е месца ў кожнай намінацыі, будуць узнагароджаны дыпломамі і стымулюючымі выплатамі ў адпаведнасці з Палажэннем аб прэміраванні ад адміністрацыі Бібліятэкі.
7.6. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 18 лістапада 2022 года.
7.7. Кніжныя выстаўкі-пераможцы будуць прадстаўлены ў фае 2-га паверха цэнтральнай бібліятэкі з 14 па 18 лістапада 2022 года.
7.8. Відэаводгукі на любімы літаратурны твор будуць размешчаны на афіцыйным сайце ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева” з 1 лістапада 2022 года.

8. АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ ЖУРЫ
8.1. Склад журы Конкурсу:
Старшыня:
- Капыток Алена Сяргееўна – дырэктар ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева».
Члены журы:
- Шчэрба Святлана Эдуардаўна – намеснік дырэктара ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева»;
- Канашэўская Людміла Мікалаеўна – загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу;
- Хавалка Святлана Георгіеўна – загадчык аддзела арганізацыі камплектавання і выкарыстання адзінага фонду;
- Лук'янчыкава Таццяна Юр'еўна – загадчык сектара аўтаматызацыі і электроннага каталога;
- Скарына Алена Васільеўна – галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу;
- Захарэвіч Людміла Браніславаўна – вядучы метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу.

2022-06-01