5 лютага ў сельскай бібліятэцы-клубе №8 в. В.Ухалода адбылося знаёмства з творамі беларускіх пісьменнікаў “Беларуская кніга – гэта цікава!”.
Бібліятэкар пазнаёміла вучняў 5 класа ДУА “Вялікаўхалодскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” з кнігамі сучасных беларускіх аўтараў: Алены Масла, Алеся Бадака, Генадзя Аўласенкі, Алеся Карлюкевіча і інш. Юныя чытачы з задавальненнем далучаліся да гучных чытанняў, разгадвалі беларускія загадкі, чыталі прыказкі і прымаўкі, якія адлюстроўваюць сёняшняе жыццё.
2020-02-10