28 снежня у дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі ў рамках праекта “В некотором царстве, в некотором государстве…” адбылася прэм’ера лялечнага спектакля па матывам казкі Алеся Якімовіча “Як кот звяроў напалохаў”.
На прэм’еру спектакля завіталі выхаванцы ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Барысава”. Яны ўважліва сачылі за дзеяннямі галоўных героеў казкі, суперыжывалі ім, а пасля прагляду пастаноўкі спектакля расказалі, хто з лялек ім найбольш усяго спадабаўся, а хто меней.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі падборку мультфільмаў на навагоднюю тэматыку.
2020-12-28