27 студзеня ў гарадской бібліятэцы №1 для навучэнцаў УА “Барысаўскі дзяржаўны каледж” адбыўся літаратурны час “Іван Шамякін-чалавек эпохі,” прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі.
Бібліятэкар Наталля Шэбека пазнаеміла прысутных з творчай біяграфіяй вядомага пісьменніка, звярнула ўвагу на раман “Злая зорка” - першы празаічны твор аб чарнобыльскай бядзе ў беларускай літаратуры. Вучні прынялі ўдзел у віктарыне па аповесці “Гандлярка і паэт “.Адказы на пытанні знаходзілі з крыніц кніжнай выставы “Майстэрства раманіста”. На выставе былі прадстаўлены цікавыя факты з кніг і перыядычных выданняў, раскрываюўчых асноўныя напрамкі творчасці І. Шамякіна, таксама вершы, успаміны і выказванні А. Макаенка, Г. Пашкова, П. Пранузы аб пісьменніку.
2021-01-29