Sidebar

05
Чт, авг
108 Новых публикаций

«Юбіляр. Іван Мележ»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

2 лютага ў гарадской бібліятэцы № 2 прашлі інфахвілінкі каля кніжнай выстаўкі «Мележ-раманіст» да юбілея Івана Мележа – 100 гадоў з дня нараджэння.

Мележ Іван – пісьменнік, грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, кавалер ордэна «Знак Пашаны», удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Мележ – пісьменнік вялікага эпічнага таленту. Ягоная «Палеская хроніка» складае гонар і славу нацыянальнай літаратуры. Яна прысвечана сялянскаму жыццю ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, калектывізацыі і праўдзіва адлюстроўвае трагічныя старонкі жыцця беларускага сялянства ў часы вялікага пералому.

Іван Мележ стварыў раман «Мінскі напрамак», аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «У завіруху», «Гарачы жнівень», «Блізкае і далёкае», «У гарах дажджы», «Што ён за чалавек» і інш.

2021-02-02